Літаратурна-музычная імпрэза ў гонар памяці У.І. Нядзведскага.

18 кастрычніка 2016 года ў сценах гімназіі адбылася літаратурна-музычная імпрэза ў гонар памяці У. І. Нядзведскага. Вядучыя мерапрыемства ( Касцюк Анастасія і Нагорны Яўген, вучні 11 класа) распявалі пра асноўныя этапы жыцця пісьменніка-земляка. Дапоўнілі біяграфічныя звесткі пра пісьменніка. Тут гучалі вершы У. Нядзведскага ў выкананні навучэнцаў гімназіі Рай Аляксандра (11 клас); Цярэні Уладзіміра, Крывава Ягора, Дабравольскага Уладзіслава (9 клас); Бурык Алесі (8 клас); Мацукевіч Аліны (6 клас ). Мілагучна прагучала песня "Я рад за сяброў" на словы У. Нядзведскага ў выкананні Заруцкага Паўла (11 кл), Насовіч Аліны, Арыновіч Насці, Пуцель Анастасіі (9 кл).

Як і штогод, навучэнцы, якія праявілі сябе ў літаратурнай дзейнасці, былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі падарункамі. У дадзеным навучальным годзе граматамі гімназіі былі адзначаны Насовіч Аліна (9 кл), Мацукевіч Аліна (6 кл), а прэмія імя У. Нядзведскага ўручана адзінаццацікласніцы Глушань Анастасіі.

Цэнтральным момантам сустрэчы стала выступленне госця мерапрыемства, літаратара, журналіста, галоўнага дырэктара радыёстанцыі “Беларусь”  Навума Якаўлевіча Гальпяровіча, які не толькі прачытаў для вучняў і гасцей залы свае творы, але і цікава распавёў пра значэнне роднай мовы для кожнага з нас.

 Запамінальным стала і музычнае выступленне яшчэ адной госці гімназіі Наталлі Нікіцінай, якая  выканала песні на словы Навума Гальпяровіча.

Вялікую ўдзячнасць усім гасцям за праяўленую ўвагу да мерапрыемства выказаў дырэктар гімназіі С. П. Высоцкі. Цёплая сустрэча ў сценах навучальнай установы кранула і ўсхвалявала ўсіх. Пачэсная справа ўшанавання памяці пісьменніка-земляка У. Нядзведскага будзе працягвацца і далей, бо без прошлага не будзе будучыні. Вучні і настаўнікі гімназіі вельмі ўдзячныя Людміле Васільеўне Несцяровіч (бібліятэчнаму дзеячу з Мінска), якая штогод дапамагае арганізоўваць літаратурныя сустрэчы, што так кранаюць душу, далучаюць да беларускай мовы і літаратуры не толькі дзяцей, але і дарослых.

Дзверы гімназіі  заўсёды адчынены для творчасці, ініцыятывы, новых адкрыццяў.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter