15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка - Дзень  Канстытуцыі Рэспублікі  Беларусь. У гэтую знамянальную дату ў гімназіі адбылося мерапрыемства “Мы –грамадзяне Беларусі”, прысвечанае  25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Цэнтральнае месца ў час правядзення свята займала ўрачыстае ўручэнне  пашпартоў юнакам і дзяўчатам, якім споўнілася 14 гадоў.

Гэты Дзень Канстытуцыі стаў асаблівым і запамінальным для 22 школьнікаў устаноў адукацыі  горада Мікашэвічы, якія атрымалі свае першыя пашпарты. Атрымліваючы пашпарт грамадзяніна, чалавек  бярэ на сябе частку адказнасці за нашу краіну – Рэспубліку Беларусь. Гэта адказнасць у тым, каб займаць актыўную грамадскую пазіцыю, справай даказваць сваю любоў да Радзімы, імкнуцца да  стварэння трывалай сям’і, гадаваць дзяцей і ўнукаў, перадаючы ім лепшыя традыцыі продкаў.

Павіншавалі  юнакоў і дзяўчат з важнай падзеяй  у іх жыцці госці свята: намеснік старшыні Лунінецкага  раённага выканаўчага камітэта Анатоль Міхайлавіч Захаркевіч, старшыня раённай арганізацыі  “Белая Русь” Людміла Іванаўна Казадаева, першы сакратар райвыканкама БРСМ Ігар Анатольевіч Гаргун, дырэктар Мікашэвіцкай гімназіі імя У.І. Нядзведскага Высоцкі Сяргей Пятровіч.

На памяць аб гэтым дні юнакам і дзяўчатам была ўручана кніга “Я - Грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і падарункі.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter