12 красавіка ў Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы прайшло не зусім звычайнае мерапрыемства, прысвечанае Году малой Радзімы. Спачатку адбылася прэзентацыя кніжнай выставы "Радзіма ў маім сэрцы", а пасля ўдзельнікі мерапрыемства ў прамым эфіры праслухалі перадачу "Сіла прыцягнення" на радыёстанцыі "Сталіца", прысвечаную Мікашэвічам.
Праграма задумана як аповед жыхароў пра сваю малую радзіму. Сваю невялікую часцнінку ў падрыхтоўку перадачы ўнесла і бібліятэка. Менавіта тут дапамагалі радыёвядучай Алене Давыдавай у выбары экскурсійных напрамкаў падчас яе прыезду ў горад для запісу перадачы.
Тым цікавей было паслухаць, што атрымалася і абмяняцца ўражаннямі. Прапануем і вам, паважаныя госці нашага сайта, паслухаць гэтую радыёперадачу.
Видео звук
Подробнее...