ФАБРЫКА Ў МІКАШЭВІЧАХ

„Фабрыка ў Мікашэвічах“ з‘яўляецца (ІІІ-яй) часткай ўспамінаў майго дзядзькі (па бацьку) Штэфана Марьяна Раствароўскага (1905-1981) з часоў яго кароткачасовага знаходжання на Палессі. У чэрвені 1938 года ён быў запрошаны на пасаду намесніка дырэктара Мікашэвіцкага дрэвааапрацоўчага прадпрыемства „Ольза“, што знаходзілася ў Лунінецкім павеце, на самой савецкай мяжы. Вялікая фабрыка па вытворчасці дыкты была ўласнасцю двух акцыянерных таварыстваў: „Ользы“ і „Агахелі“, якія належалі да фірмы „Compagne d'Anaus“, якая апіралася на яўрэйскі капітал і мела свае офісы ў Антверпене, у Бельгіі. Дырэктарам мікашэвіцкіх прадпрыемстваў з 1928 года быў, выхадзец з Кіева, яўрэй Самуіл Гомберг, пра інтэлігентнасць і арганізацыйныя здольнасці якога, многа расказваў, не шкадуючы слоў пахвалы, Раствароўскі.

Біяграфіі дырэктара Гомберга і Раствароўскага перасякаюцца, гэтыя людзі мелі добрыя, цесныя кантакты кантакты па жыцці. Аўтар успамінаў нарадзіўся ў Кракаве, але частку свайго дзяцінства правёў ў Швейцарыі, а пад час І-й Сусветнай вайны — на Украіне, уласна, у Кіеве і яго ваколіцах. Эканамічную адукацыю атрымаў у Вышэйшай Тарговай Школе, у Антверпене. Пасля заканчэння двухгадовай службы ў войску з 1932 года працаваў у Польскім Агенстве Экспарту драўніны („Paged“), потым да пачатку ІІ-й Сусветнай вайны працаваў у Мікашэвічах, быў падначаленым Гомберга. У час акупацыі выконваў функцыі надлеснічага, у радавым маёнтку Замойскіх, пасля вайны працаваў у фірме паставак цэменту „Walter-Cronecka“ у Кракаве. Ён у гэты час быў звязаны з арганізацыяй „Вольнасць і Незалежнасць („WiN“), з даручэннямі якой 31. Х. 1946 года нелегальна перайшоў мяжу. Да верасня 1949 года быў членам Замежнага прадстаўніцтва („WiN“), крыптонім (псеўданім) „Dardanele — Дарданэла“. Жыў у Бруселі, адкуль праз бельгійскую дыпламатычную пошту перасылаў у Варшаву фінансавыя сродкі і матэрыялы для падпольнай антыкамуністычнай дзейнасці асацыяцыі ў Польшчы. Пазней пераехаў у Францыю, пражываў у раёне Парыжа, пазней у Раймсе, займаючыся працай у лясной гаспадарцы. Апошнія гады пражываў у Бойскамуне, дэпартаменце Луарэ, дзе 1.03.1981 года памёр.

Два першыя фрагменты „Успамінаў з Мікашэвіч“ былі ўключаны ў „Гістарычны агляд 1992 года“ t. LXXXIII z. 2 s. 325-343.

Першы фрагмент расказвае аб запрашэнні Раствароўскага на працу ў Мікашэвічы. Другая частка дае вельмі цікавую карціну сацыяльных паслуг, памер якіх яшчэ не быў вядомы (у тыя гады) ў Польшчы і які адпавядаў сацыяльнай палітыцы, распрацаванай у Бельгіі. Успаміны гэтыя былі апублікаваны, дзякуючы дабрачыннасці прафесара Штэфана Кіневіча, які напісаў да іх „Уводзіны“. Так сталася, што гэта быў астатні тэкст, апублікаваны пры жыцці прафесара. Ён пісаў у ім, маючы веру, што гэты — трэці фрагмент ўспамінаў знойдзе месца на старонках „Квартальніка Гісторыі Навукі і Тэхнікі“— „Kwartalnika Historii Nauki i Techniki“. Размяшчаючы тэкст Раствароўскага, мы выконваем пажаданне прафесара, вядомага варшаўскага гісторыка па гісторыі нашага народа.

Станіслаў Ян Раствароўскі

„У папярэдні раз я напісаў аб маёй працы ў Мікашэвічах, у „Ользе“ і „Агахелі“, у 1938/39 гадах. „Сёння закрану саму фабрыку — гэта частка маёй працы, частка бязмерна цікавая, з якой зросся і сумленна ёю захапіўся: гэта было маё дзіця; працаваў на фабрыцы і палюбіў кожную машыну, кожную сістэму, яе прадукцыю, бо ў кожным руху гэтага арганізма, якім з’яўляецца такая фабрыка, знаходзіў частку сваёй уласнай працы, сваіх уласных намаганняў, майго розуму, пры адсутнасці генеральнага дырэктара, займаў пасаду кіраўніка — (фабрыка з’яўлялася) часткай маёй уласнай волі і ўласных рашэнняў, накіраваных на дзеянне стваральнае, канкрэтнае і бачнае“.

І. ФАБРЫКА ЯК МАЙСТЭРНЯ ПРАЦЫ — ПЕРАПРАЦОЎКА ДРАЎНІНЫ.

Фабрыка была пабудавана ў 1924-30 гады. Планы яе былі гатовы не адразу. Гэта ўсё адлюстроўвалася некаторымі нязручнасцямі, з цягам часу, выкліканымі „нарошчваннем“ вытворчасці на фабрыцы. У апошнім 1939 годзе, яшчэ да перабудовы, мы ўнеслі некаторыя змяненні, напрыклад, два памяшканні „лушчылак“ (аб’ядналі) пад адным дахам, шырыня аркі якога стала 37 метраў. Перарабляючы фабрыку, зберагаючы яе цэласнасць, я дыскутаваў з дырэктарам аб яе (пера)планіроўцы. Дырэктар звярнуў маю ўвагу: „Бачыце пан, гэта трэба зрабіць па-другому! Калі б пану прыходзілася некалі будаваць новую фабрыку, то (яму) нешта прыходзілася б змяніць раней“. Такім чынам я крытычна адносіўся б да ўсяго, калі б мне давялося будаваць новую фабрыку, я б ведаў ўжо, якія патрабаванні трэба было б паставіць інжынерам і архітэктарам.

Першай „часткай“ (фабрыкі) былі яе водныя басейны — (пляцы або пляцоўкі) з бярвеннямі, дзе захоўваліся плыты з дрэвамі розных гатункаў, прызначаных для перапрацоўкі.

Здавалася, што водныя плошчы-склады з’яўляюцца простым і нецікавым аб’ектам. Прызнаюся, што на выканаўчым узроўні, сплавы для мяне ёсць справа цікавая, аднак на ўзроўні аднаразовага выканання, гэта празмерна важны, складаны і ў значнай ступені, рашаючы этап для ўсяго працэсу далейшай вытворчасці.

Басейнаў было 12, з плошчай больш за 400 га, з 7 шлюзамі, размешчанымі так, што праз басейны можна было прапускаць паток вады ў абодва бакі. У плане сплаву неабходна было ўлічваць альтэрнатыўнае „упушчэнне (вады) ў басейны“, якія праходзяць па двум галоўным каналам так, каб не ўтвараць заторы (з бярвенняў).

Плыты затапліваліся ў чатыры слаі. Працэс развязвання плытоў і выцягвання бярвенняў на бераг павінен быў быць ўключаны ў план: было немагчымым патрабаваць, каб плыты, напрыклад, з 9-га басейна былі выдалены да дна, не выдаліўшы да гэтага бярвеннямі з бліжэйшых 8-і басейнаў.

Распараджэнні і „перагляд сітуацыі з сыравінай драўніны ў вадзе“ патрэбна было пераглядваць і карэкціраваць праз кожныя 2-3 тыдні, згодна з папярэднім заказам кіраўнікоў пляцаў1 (іх было 3), а таксама кіраўніка водных магазінаў, якому належалі работнікі- плытагоны, „пастаўшчыкі“ плытоў. Узгадненне іх дзейнасці было абавязкам галоўнага кіраўніка фабрыкі. Адказнасць за кансалідацыю (узгодненнасць) гэтай дзейнасці была ўскладзена на кіраўніка галоўнай фабрыкі, узгаднёння і даведзеная да мяне.

Неабходна было ведаць план вытворчасці на бліжэйшыя 2-3 тыдні: колькасць і від драўніны, яе якасці і пажаданні суадносін класаў драўніны.

І тут ўжо з’яўляліся цяжкасці. Бяроза топіцца пры сплаве, таму яе сплаўлялі ў перамешаных плытах з вольхай або сасной — патрэбна было ведаць у якой прапоцыі браць бярозу з іншымі гатункамі драўніны, каб не заставалася „сухой“ вельмі доўга, бо ў такім разе губляла свае якасці.

Кіраўнікі пляцаў павінны былі атрымліваць асноўныя дырэктывы на здабычу сыравіны і тэрміны яе здабывання павялічвалася на працягу месяцаў: дрэвы для сплаву па вясне, павінны былі быць падрыхтаваны не пазней лістапада, да наступлення маразоў, каб яны не ўмярзалі ў ваду.

Акрамя таго, адказныя за пляцы павінны былі кожныя 2-3 дні атрымліваць інструкцыі: колькі, якіх памераў, відаў і класаў (драўніны) трэба паставіць на фабрыку. Бярвенні2 павінны былі быць парэзаны на пляцах на rolki3, інакш кажучы кражы3 адпаведнай даўжыні, неабходных памераў дыкты, ад 72см да 235см. Штодзённая патрэбнасць фабрыкі складала каля 2500-3000 камлюкоў. Таму бярвенні павінны былі  быць акараваны, адсартаваны згодна даўжыні і якасці (не гаворачы ўжо аб пародзе П.І.) і гатовыя для перавозкі па мясцовай вузкакалейнай чыгунцы да фабрыкі.

Галоўнай сыравінай, акрамя дуба, былі альха, сасна, бяроза і ў невялікіх колькасцях — ясень, клён, ліпа, асіна і лістоўніца.

У плане працы, на пляцах павінна было ўлічваццанадвор’е, працаздольнась, прадуктыўнасць, эфектыўнасць працы па здзельнай яе аплаце. На водных пляцах працавалі каля 40 чалавек, на падрыхтоўцы драўніны і плытоў, распілоўцы на камлюкі — 60 чалавек пад тэхнічным наглядам 6-і бракёраў і 3-х адказных за пляцы.

Гатовыя камлюкі загружаліся спецыяльнымі рабочымі ў вагоны, а матарызаваныя лакаматывы (іх было 6), падцягвалі „састаў з вагонаў“ да фабрыкі. Паколькі 1 вагон змяшчаў 20-30 бярвенняў, то штодзённа такіх вагонаў патрабавалася каля 100-120. Лакаматывы раўназначна абслугоўвалі тартак (лесапілку) і падвозку бярвенняў, як і лініі нашых мясцовых вузкакалейных чыгунак, да звозкі бярвенняў з ракі Прыпяць (12км).

Камлюкі перавозілі ў „4parowalnі з. п.м. — паравыя каморы“. У каморы іх загружалі для выпарэння на 3-6 гадзін пры тэмпературы +1200 — 1300С і пры 5 атмасферах ціску. Камора змяшчала па 200-220 камлюкоў і такіх камор розных памераў было 8. У кіраўніка камор была спецыяльная каманда рабочых для іх пагрузкі і разгрузкі. Каманда працавала ў тры змены, так як паравальні працавалі 24 гадзіны ў суткі. Пасля выхаду з паравальнай каморы камлюкі абкароўваліся. На гэтым участку праца была вельмі цяжкай, пагэтаму з-за (цяжкіх) ўмоў рабочыя працавалі толькі па 5 гадзін і падпарадкоўваліся толькі непасрэдна кіраўнікам паравых камор. яшчэ Камлюкі, яшчэ гарачыя і мокрыя падаваліся з гэтых месцаў на лушчарку5, затым пераязджалі („уваходзілі“) у першы цэх.

На гэтым частка работ з сырцом драўніны канчалася! Далей было набходна трымаць руку на кантролі некаторых (далейшых) дзеянняў. Бывала так, што пляцы астанаўліваліся, таму што было мала выцягнута бярвенняў — і „паравыя каморы“ чакалі камлюкоў або наадварот пароўні не паспявалі выпароўваць, а вагонам прыходзілася чакаць. У такіх выпадках трэба было скарачаць час выпарэння, калі гатунак і прызначэнне параванага дрэва дазваляў гэта з-за танных заказў. Але ўжо ўсё гэта было ў кампетэнцыі толькі „найвышэйшых улад“: „Пана дырэктара або Пана інспектара г. зн. — мяне“. 

Заходзім на самую фабрыку! Прыемны пах печанага хлеба, святло, рух, гудзенне машын, з прыемным вуху хрустам лушчарак. У адным радзе пяць вялікіх машынлушчылак з элетрапрывадам. Кожная машына рознага памеру, ад найменшай, рэжучай —сярэдзінкі,6 пласты, памерам 60Х80 см, да найвялікшай, якая рэжа верхнія пласты — на „футболкі“ высокаякасныя, памерамі да (240см).

Абслугоўвае адну лушчарку: старшы рабочы, высокакваліфікаваны, які кіраваў работай усёй машыны-лушчаркі, даваў ёй ход, (рабіў запуск); два „падаваючых“, якія выкладвалі „камлюкі“ у зажымы, і малодшы работнік пры самой лушчарцы, які адбіраў разрэзаныя пасмы дыкты, і дву чалавекі на ножыках, якія разразалі пасмы дыкты на лісты. Усіх разам было 6 чалавек. Лушчаркі працавалі 24 гадзіны, абслугоўвалі іх ад 15 да 90 рабочых. Праца з’яўлялася вельмі адказнай. Ад „старшага“ рабочага залежала вельмі многае: як „запусціць“ бервяно, колькі павінна быць адходаў драўніны і як выкарыстаць альховую сыравіну, дзе магла быць спарахнелая драўніна патрэбна было „добрае вока“ для належнага размяшчэння бервяна. Акрамя таго, дрэвы маглі быць з цвікамі, кулямі (з часоў І-й Сусветнай вайны), з урослым дротам і з многім другім да гэтага падобным, на ўсім гэтым вышчэрбліваліся нажы. Нажы лушчарак былі вельмі каштоўнымі, імпартаваныя са Швецыі. Сваечасова заўважаная небяспека папярэджвала вышчарбленне — за гэта работнік атрымліваў спецыяльную прэмію. Дыкта, ужо разрэзаная на лісты адпаведнага памеру, у залежнасці ад заказу, развозілася вагонамі далей.

Праца лушчарак была першай з выпрабаванняў праграмы — „пойдзе“ ці „не“?.. Маючы дачыненне да арганічнай сыравіны, (такой) як дрэва, толькі прыблізна можна было прадбачыць якасць дыкты, зробленай з дадзенага бярвення. Між іншым, атрыманая дыкта пасля (апрацоўкі лушчаркамі камлюкоў), аказвалася больш высокага класа, чым чакалася. Такую тэхналогію і належыла выкарыстўваць на другіх, лепшых заказах — але ці падыйдзе памер? Ці будзе адпавядаць таўшчыня дыкты? Ці будуць (пазней) адпаведныя заказы?

Тут павінны былі прысутнічаць: яснасць рашэння, хуткасць распараджэння (ніякай нерашучасці), запатрабавання таго, хто кіраваў усім працэсам.

Лушчыльныя станкі, што стаялі радком і нажніцы былі нязменна цікавымі, з пункту гледжання тэмпу працы: з аднаго боку лушчаркі павінны былі апрацоўваць столькі дыкты, каб імі была ўкамплектавана ўся фабрыка, з другога ж боку празмерны „бег“ ножыкаў (пры разразанні больш тоўстага памеру дыкты), мог вызваць небяспечную блакіроўку на далейшым шляху: блакіроўка гэта горш тым, што дыкта, мокрая пасля лушчэння з паравальні, за пару гадзін пачынала ад пустот плеснявець, што было не мэтазгодным і калі-нікалі патрабавала вельмі „вострых“ прафілактычных рашэнняў, напрыклад, замены клея, каб выйграць час, мяняючы заказ. Лушчаркамі загадваў інжынер, як „шэф“, або тры майстры-зменшчыкі.

Пасля лушчэння шпон „разыходзіўся“ далей па розных цэхах: у паветраныя сушылкі, на ролікавыя сушылкі або непасрэдна пад прэс пасля мокрай „паклейкі“. Паветранае сушэнне займала шмат часу і працы, хаця ўсё было вельмі прадумана.

Сушка ролікавая, сушэнне штучнае, гарачым паветрам; сушылі дыкту на працягу 6-8 хвілін да працэнту вільготнасці, ўто патрабуецца для дадзенай таўшчыні, якасці і гатунку дыкты. За працэсам сушкі назіралі тры зменныя майстры.

Вытворчасць „сярэдзінак“ дыкты была складанай і пераходзіла ў працэс паклейкі.

Вытворчасць „кашуляк“ дзялілася на дзве часткі: „кашулькі простыя“ і „кашулькі“ для дыкты „шляхетнай“. На дзвюх гэтых вытворчасцях працавалі ў асноўным жанчыны і дзяўчаты — каля 240 чалавек. На гэтай вытворчасці працавалі рабочыя ў дзве (толькі дзённыя) змены, у тыя часы праца ў начную змену жанчынам была забаронена.

Праца гэтая была лягчэйшай, але патрабавала высокай эфектыўнасці і нават густу, асаблівана вытворчасці „кашулек шляхетных“: гэта быў працэс паклейкі тасьмы (ленты) папяровай на спецыяльнай машыне. Выкарыстоўвалася дыкта і „чужая“ — (не мясцовая): з дубу, ясеню, лістоўніцы, а таксама (дыкта індыйская), арэх каўказскі, кедр канадскі, чырвонае дрэва, ружовае дрэва і яшчэ некалькі іншых экзатычных дрэваў, з „уласнай“ экзотыкі каштоўнай (сыравінай) была рэдкая ў нас бяроза чачота.

На абедзвюх гэтых вытворчасцях, занятых жанчынамі і дзяўчатамі, працавалі і некалькі мужчын — 6 высокакваліфікаваных майстроў, якімі кіраваў малады інжынер, безумоўна, які з’яўляўся „аб’ектам закаханасці“ маладых працаўніц.

Прэсы былі сэрцам фабрыкі, сюды вярталіся ўсе элементы прадукцыі, „каб быць склеенымі ў дыкту“. А найбольш „сярэдзіны“ рознага гатунку. адзінкавыя і склееныя „кашулькі“, вонкавыя і „кашулькі“ экзатычныя — таксама і клей. Клей на фабрыцы — гэта хімічная таямніца. Паступае ён да мазніц9 у бочках, гарачы, са спіцэфічным смуродам, які, дарэчы, не та кі ўжо і прыкры… Прыгатаваны ён ў клеярні , дзе працуюць кожную змену па 10 рабочых пад кіраўніцтвам высокакваліфікаванага, „напалову засакрэчанага“, старшага майстра. Над імі інжынерхімік, а ўсё астатняе залежыць ад хімічнай лабараторыі, дзе працуе старшы інжынерхімік (усёй) фабрыкі з двума вучнямі-хімікамі з Львоўскага політэхнічнага інстытута.

Перад прэсамі (іх было 5) меліся клеяркі-мазніцы. Тэхналогія намазвання цяжкая, асабліва ўкладка слаёў патрабуе вялікай лоўкасці. Брыгада мазнікаў (самыя маладыя мужчыны) складалася з 5 чалавек (у змену працавалі 5Х5=25, а ў 3-ы змены — 75 рабочых). Брыгады былі паміж сабой вельмі з’яднаны, а спецыяльныя брыгадныя прэміі, заснаваныя на фактарах хуткасці і якасці клеяння дыкты, з’яўляліся выдатным стымулам ў спаборніцтве брыгад. Такая брыгада са старшым „puszczaczem" мела права выбіраць сабе кампаньёнаў (на выпадак хваробы, водпуску або (свайго) звальнення. Намазаныя і складзеныя слаі (будучай дыкты) перамяшчаліся пад прэс. Гэта месца з’яўлялася сэрцам вытворчасці. „На прэсах“ працаваў „прасовы“— высокакваліфікаваны рабочы, праца якога вельмі добра аплачвалася не толькі за стаўку, але і падчас прэміравання. Праца была бязмерна адказнай. Уменне лічыць, прафесіяналізм спалучэння элементаў, прадпісанай тэмпературы (1200—1300С), ціску (8-10 атмасфер) і працягласці часу (ад 4 да 12 хвілін) з’яўляліся рашаючымі для дыкты. „Прасовы“ у дапамогу меў 2-х чалавек, аднак, адказнасць была ўскладзена толькі на яго. Галоўнай жа справай была падтрымка тэмпу (працы на вытворчасці). Спазненне ў час 8-і гадзіннай працы хаця б на 10 хвілін, лічылася пастыдным. План быў вельмі строга сціснутым. У цэху, дзе знаходзіліся прэсы і мазніцы прысутнічалі па 2 майстры ў змену, (усіх 60) на чале з інжынерам-механікам, адказным за дзейнасць усіх прэсаў.

З прэсаў дыкта паступала ўжо склеенай для абрэзвання цыркуляркай, а затым на „шліфавалкі“ — фантастычныя бельгійскія машыны. У цэху сарціроўкі фабрыкі працавалі 24 кваліфікаваных рабочых з 3-ма майстрамі і загадчыкам склада дыкты, мэнеджэр-экспедытар з 3-ма супрацоўнікамі.

Акрамя гэтага прабегу „дарожкі“ дыкты, была яшчэ вытворчасць пліт на дзверы і крышкі (сталоў) і г.д. У гэтым цэху працавалі 6 майстроў, каля 120 рабочых з інжынерам на чале. Для экспарту пліт меліся спецыяльныя вагоны (як і спецыяльныя прэсы), так як некаторыя пліты сваімі памерамі ў даўжыню былі ад 180 да 520см. Калінекалі пакрывалі высокаякасным ксілітам, у асноўным на экспарт у Англію, Бельгію і Швейцарыю.

На электрастанцыі было занята 30 рабочых, начале з інжынерам і электратэхнікам, адказнымі за электрычнасць для ўсіх машын.

У кацельных працавалі 15 рабочых і тры майстры — вытворчасць пары высокіх тэмператур у паравальнях, прэсах, клеярнях і сушылках. Да гэтага адносіўся і аддзел пагрузкі (прадукцыі) у вагоны, якія развозілі дыкту. Механічныя майстэрні (тачэнне піл, нажоў і г.д.), чыгуначныя майстэрні для вагонаў, лакаматываў, аўтамабіляў. Тэхнічныя склады, склады запасаў шпону, інструментаў, сыравіны для клеяў, упакоўка і г.д.

У офісе фабрыкі працавалі 30 рабочых: аддзел аплаты працы, бухгалтэрыя, аддзел сыравіны, статыстычны аддзел, памяшканні — для інжынераў (7 рабочых месцаў) — кабінет кіраўніка фабрыкі „Алімп“, дзе было два рабочых месцы: дырэктара Гомберга і маё.Я меў права заходзіць у кабінет дырэктара і прысутнічаць пад час любых размоў. У яго адсутнасці — я быў сам, паглыблены ў разлікі, калькуляцыю, планы вытворчасці 9smarowniса — мазніца — сам на сам са сваімі намаганнямі, сумленнем, пачуццямі адказнасці, з неабходнасцю прыняцця рашэнняў, ясных, своечасова, і поўнасцю на свой страх і рыск, быў сам на сам са сваімі думкамі, з небаходнасцю падтрымліваць (свой) прэстыж, каб мець магчымасць патрабаваць, мець магчымасць для „вострых“ выступленняў. З усім гэтым я адчуваў сябе добра. У мяне было шмат вельмі цікавай працы, вельмі ўдзячнай, творчай працы ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Я любіў гэтую фабрыку, тых людзей, якія мне былі падначалены, якімі я кіраваў. Я быў задаволены тым, што мяне палюбілі, ацанілі і дзякуючы разумнай тактыцы рэжысёра, я меў аўтарытэт чалавека дакладных рашэнняў. Пазней напішу аб фабрыцы, як аб калектыву людзей. Сацыяльныя пытанні, здароўе, адукацыя — цікавяць мяне больш за ўсё — але да гэтага я яшчэ вярнуся (зноў).

Пераклад з польскай мовы Панасюкі Л.К. + І.А. чэрвень 2019 года 

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.

Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter