Справа дырэктара фірмы “Агахель” і “Ольза” у Мікашэвічах на Палессі інжынера Самуіла Гомберга.

Постаць Самуіла Гомберга непарыўна звязана з Палескім ваяводствам, хаця да 1914 года на самой справе ѐн з’яўляўся грамадзянінам Аўстра-Венгрыі. Як падаецца, хрышчоны быў у чэрвені 1914 года ў Відні, у евангельска-аўгсбургскім касцѐле, калі яму было ўжо больш за 10 гадоў. Верагодна, габрэй (яўрэй) аўстрыйскага паходжання, сям’я якога перад 1-й Сусветнай вайной перайшла ў лютэранскую веру (прыняла лютэранства). Ён мог перад 1914 годам быць і другой веры — юдаізму ці мазаізму. У 1926 годзе стаў дырэктарам фірмы ў Мікашэвічах. Зыходзячы з не вельмі дасведчаных дадзеных, радня яго паходзіць з Ведня(і). 

Микашевичский детский дом. Откровения директора. Часть2

Требовалось выявить, кто из числа оставшихся парней верховодит, будоражит коллектив, создаёт нестабильность. Вечером в конце ноября 1955 года, по договорённости с дежурившим в здании воспитателем Семёновым М.Е., я зашёл в комнату ребят старшей группы. Там я спрятался во встроенном в стену фанерном шкафу, где висели пальто. Старшие подростки вели себя скрытно и часто не хотели включать освещение в спальне. Они обходились тем светом, который проникал через окна от фонарей со двора. Место, откуда я наблюдал, было выбрано возле угла спальни с расчётом, чтобы мне можно было видеть и узнавать силуэты на фоне окна, освещённого с улицы. Когда закончился ужин, стало слышно как воспитанники с криками и стуком поднимаются по лестнице на второй этаж. Ключ в дверном замке заскрипел, и подростки с шумом ввалились в спальню.

Микашевичский детский дом. Откровения директора. Часть 1

После обучения в Минском учительском институте я, Гребёнкин Николай Иванович, был направлен в распоряжение Брестского облисполкома, где планировалось моё назначение директором Микашевичского детского дома Ленинского района. После объединения трёх малых детдомов, в Микашевичском детском доме (МДД) собралось более 300 воспитанников. Обстановка в нём была очень сложной, подростки объединялись в деструктивные группировки, допускали нарушения дисциплины и общественного порядка.

Успамін з Мікашэвіч. Стэфан Марыян Раствароўскі

На заканчэнне гэтых успамінаў  яшчэ два сюжэты (дзьве сітуацыі). Шчыра цікавіўся ўсімі з’явамі (падрабязнасцямі) жыцця рабочых. Меў такуюж рэпутацыю (аўтарытэт) сярод людзей, як і дырэктар. Якое гэта задавальненне! 

Чэрвень 1939 года — дырэктар за граніцай. Паўната праў па кіраўніцтву фабрыкай у мяне. Раблю будзѐнны абход фабрыкі (гэта рабілася не адзін раз на дзень). Затрымаўся пры палоснай піле, у аддзеле (цэху) lamelek. Цудоўная машына, вялікіх памераў. Працуе на ѐй высокакваліфікаваны рабочы Лазарэнка, мужчына каля 50 гадоў, з доўгімі вусамі, спакойны, не гаварлівы, але незвачайна старанны ў працы. Любіў машыну і ўтрымліваў яе ў такой чысціні, як на караблі. Усе часткі былі дагледжаны і блішчалі чысцінѐй. 

Сацыяльная палітыка Мікашэвіцкага прадпрыемства.

Мікашэвіцкае прадпрыемства драўніны "Ольза" — так гучала афіцыяльная назва фабрыкі дыкты, паркету і лесапілкі (тартакі) ў Мікашэвічах. Маючы намер заняць пост кіраўніка прадпрыемства, павінен быў, з дапамогай дырэктара, пазнаѐміцца з усімі праблемамі фабрыкі і з сацыяльнымі праблемамі. Па прыродзе сваѐй не меў схільнасці да вывучэння грамадска-сацыяльных пытанняў, аднак, ―па пасадзе‖, вымушаны быў тымі справамі займацца. Сацыяльныя  пытанні цікавілі мяне перш за ўсѐ як начальніка. Ніякаму начальніку нельга быць абыякавым  (раўнадушным) да клопатаў, патрэб і справядлівых памкненняў (чаканняў) падуладных людзей, да таго ж імкнуўся, перш за, ўсѐ да пазнання людзей і ўмоў іх працы, каб мець абаснаваныя меркаванні (аргументы) для прыняцця пастаноў, якія б адпавядалі запатрабаванням работнікаў. Асабіста магу сцвярджаць, што маштабы, адносна якіх вырашаліся сацыяльныя праблемы на Мікашэвіцкім Прадпрыемстве, былі на самым высокім узроўні. Была то бясспрэчная заслуга непераўзыйдзенага інтэлігентнага і мудрага чалавека, якім з'яўляўся генеральны дырэктар Самуіл Гомберг. 

Успаміны з Мікашэвіч (30-40 гады ХХ стагоддзя) Частка 2

 На Каляды — (Ражство Хрыстова) прыехала да мяне мама і хутка пасля святаў два браты — Томэк і Юрэк). Дырэктар, вяртаючыся разам са мной з лесу, кажа: "Пан Стэфан, з 6-га і па  16-е студзеня будзе (адкрыты) сезон палявання. Прашу прыгатаваць планы палявання. Будуць два бельгійцы, пасол Бельгіі ў Варшаве, інжынер Сасноўскі, стараста і другія. Чы мае пан стрэльбу?"  Адказваю: "Пан дырэктар, планы я падрыхтую, але не хацеў бы ўдзельнічаць у паляванні! " "Чаму?" шчыра здзівіўся дырэктар.  "Не хачу, каб казалі, што прыехаў граф, заняў высокую пасаду і забаўляецца на паляванні, атрымоўваючы пры гэтым высокія выплаты. " ―"Пан Стэфан, паважаю Вашу думку і пасаду, але Ваш удзел у паляванні — гэта безумоўны службовы абавязак. Пан павінен ведаць лес. Акрамя таго, гэта адна з найлепшых аказій пазнаѐміцца з персаналам ляснічых, леснікоў, гаѐвых (стражнікаў лесу, якіх было іх 267), з людзьмі, якія будуць удзельнічаць у загонах. Пан павінен пазнаѐміцца з гасцямі, якія маюць пэўную ўладу і магчымасці, і даць ім магчымасць пазнаѐміцца з Вамі. Гэта найлепшая аказія і абавязак Пана". Зразумела, што такая пастаноўка справы мне вельмі спадабалася. З вялікім энтузіязмам праз 10 дзѐн падрыхтаваў план палявання, карыстаючыся парадамі ляснічых і леснікоў. А потым прымаў гасцей. Мама была мне безадказнай памочніцай дома, адыгрываючы ролю гаспадыні. Адзін бельгіец, стараста і палкоўнік КАП жылі ў маім доме.