Лiтаратурная гiсторыя Мiкашевiч
Сёння мы святкуем 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, з гэтай нагодай давайце ўспомнім літаратурную гісторыю горада Мікашэвічы. Узгадаем тых пісьменнікаў і паэтаў, чый лёс была звязана з нашым горадам.
У 1920 г. у Мікашэвічах у вялікай габрэйскай сям’і нарадзіўся пісьменнік Шыман Гарадзецкі. Хлопчыку было ўсяго гадок, калі памёр бацька, таму нашаму земляку рана давялося зарабляць на хлеб. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны сям’і Гарадзецкіх удалося эвакуявацца ў глыбокі тыл. Там яны з братам запісаліся ў армію Андэрса. З 1942 г. жыве ў Хайфе. Шыман Гарадзецкі – аўтар шматлікіх вершаў, якія чакаюць публікацыі, аповесці “Эхіэль-герой” (1996), прысвечанай нашаму земляку з Пінска Ехіэлю Хагібору. У 1999 г. Шымон Гарадзецкі наведаў сваю радзіму, аддаў належнае памяці сваіх землякоў, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны.