Цікавая настольна-друкавальная гульня "Вытокі".

Кожны чацвер у нас беларускамоўны дзень. Увесь дзень мы з дзецьмі размаўляем на беларускай мове, гуляем у беларускія гульні. Сёння да нас у госці завіталі хлопчык Янка і дзяўчынка Аленка. Яны прапанавалі дзецям цікавую настольна-друкавальную гульню "Вытокі".Гэта гульня знаёміць дзяцей з народнай творчасцю беларусаў, удакладняе і замацоўвае ўяўленні дзяцей аб традыцыйных прадметах народнай творчасці, вучыць дзяцей (з дапамогай загадак) устанаўліваць і разумець сувязі паміж назвамі прадметаў ,іх прыкметамі і функцыянальнымі магчымасцямі; выхоўвае у дзяцей агульную эстэтычную культуру, мастацкі густ,павагу і беражлівыя адносіны да каштоўнасцей нацыянальнай культуры.

Ёсць некалькі варыянтаў гульні. Але мы звярнуліся да варыянту гульні, у якім кожную загадку ўдзельнікі адгадваюць усе разам, а атрымлівае картку той,у каго на гульнёвай карце знаходзіцца выява прадмета (адгадка) і хто своечасова знойдзе яе. У дадзеным варыянце на працягу гульні падтрымліваецца пазнавальная актыўнасць усіх дзяцей . Вельмі важным з`яўляецца і станоўчы маральны аспект гэтага варыянта гульні: дзеці дапамагаюць адзін аднаму.

 Яшчэ дзеці разглядвалі тканыя посцілкі, параўноўвалі беларускае народнае адзенне розных абласцей Беларусі, знаходзілі падабенства і адрозненне. Гэта выхоўвае цікавасць да нацыянальных каштоўнасцей і традыцый беларускага народа.

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter