Зайкава хатка

Кожны чалавек ужо з маленства павiнен ганарыцца сваей нацыянальнай прынадлежнасцю, любiць сваю Радзiму. Перыяд дашкольнага дзяцiнства па псiхалагiчных асаблiвасцях найбольш спрыяльны для фармiравання асноў нацыянальнай самасвядомасцi, таму што менавiта дзецям дашкольнага ўзросту ўласцiвы эмацыянальная дабразычлiвасць, цiкавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлiвасць да дарослых, iмкненне паўтараць iх дзеяннi.

Беларускамоўны дзень у дзiцячым садку…Дзецям вельмi падабаецца размаўляць i чуць чыстую, мiлагучную родную мову. Увесь дзень выхавацелi i спецыялiсты размаўляюць з дзецьмi на роднай мове, вучаць  iх выказваць свае думкi па беларуску, знаёмяць з гiсторыяй свайго краю, прывiваюць любоў i цiкавасць да фальклору, вуснай народнай творчасцi. Сёння выхаванцы старэйшай групы№11 змаглi паказаць свае здольнасцi у веданнi роднай мовы падчас iнсцэнiроўкi беларускай казкi «Зайкава хатка».

Запрошаныя гледачы былi пад вялiкiм ураджаннем ад таго, як цiкава i мiлагучна гучыць казка па беларуску, як юныя акцёры змаглi перадаць характар сваiх герояў. Размауляйце, чытайце казкi сваiм дзецям на беларускай мове, бо яна самая прыгожая, мiлагучная, незвычайная!

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter