Успаміны з Мікашэвіч (30-40 гады ХХ стагоддзя) Частка 2

 На Каляды — (Ражство Хрыстова) прыехала да мяне мама і хутка пасля святаў два браты — Томэк і Юрэк). Дырэктар, вяртаючыся разам са мной з лесу, кажа: "Пан Стэфан, з 6-га і па  16-е студзеня будзе (адкрыты) сезон палявання. Прашу прыгатаваць планы палявання. Будуць два бельгійцы, пасол Бельгіі ў Варшаве, інжынер Сасноўскі, стараста і другія. Чы мае пан стрэльбу?"  Адказваю: "Пан дырэктар, планы я падрыхтую, але не хацеў бы ўдзельнічаць у паляванні! " "Чаму?" шчыра здзівіўся дырэктар.  "Не хачу, каб казалі, што прыехаў граф, заняў высокую пасаду і забаўляецца на паляванні, атрымоўваючы пры гэтым высокія выплаты. " ―"Пан Стэфан, паважаю Вашу думку і пасаду, але Ваш удзел у паляванні — гэта безумоўны службовы абавязак. Пан павінен ведаць лес. Акрамя таго, гэта адна з найлепшых аказій пазнаѐміцца з персаналам ляснічых, леснікоў, гаѐвых (стражнікаў лесу, якіх было іх 267), з людзьмі, якія будуць удзельнічаць у загонах. Пан павінен пазнаѐміцца з гасцямі, якія маюць пэўную ўладу і магчымасці, і даць ім магчымасць пазнаѐміцца з Вамі. Гэта найлепшая аказія і абавязак Пана". Зразумела, што такая пастаноўка справы мне вельмі спадабалася. З вялікім энтузіязмам праз 10 дзѐн падрыхтаваў план палявання, карыстаючыся парадамі ляснічых і леснікоў. А потым прымаў гасцей. Мама была мне безадказнай памочніцай дома, адыгрываючы ролю гаспадыні. Адзін бельгіец, стараста і палкоўнік КАП жылі ў маім доме.

Цудоўнае паляванне, не хвалячы сябе, было добра арганізавана. За 10 дзѐн было застрэлена 57 дзікоў, 8 рысяў, 11 ваўкоў, 11 лісіц, некалькі зайцоў (іх у нас было вельмі мала), 1 казѐл-рагач. Пазнаў бяскрайнія лясы цудоўнага Палесся. Распрацоўка (эксплуатацыя) лесу працягвалася далей. У лютым дырэктар даручыў мне ехаць у Варшаву  на 10 дзѐн — выезд службовы, у нашу варшаўскую кантору. Грашовыя затраты на пражыванне ў Варшаве былі поўнасцю вернутыя.

Надыходзіла вясна. Эксплуатацыя лесу заканчвалася,  звозка драўніны на біндзюгі (г.з. – склады лесу на берагах рэк або каналаў) была блізкая да завяршэння. Трэба было рыхтавацца да паводкі, да ледаходу і арганізацыі сплаву 240 000м3 драўніны. Дырэктар даручыў мне распрацоўку плану сплаву. Адна з найцікавейшых прац, якая мяне вельмі захапляла. Патрэбна было скласці план вязання і чарговасці спуску на воду плытоў, іх сплаў і складзіраванне ў вялізных складах у Мікашэвічах. Складзіравалася драўніна ў чатыры пласты з плытоў, з улікам чарговасці выкарыстання яе як сыравіны. А далей патрэбна было ўлічыць запатрабаванні пэўных гатункаў дыкты: куды і ў якія тэрміны пастаўляць (у Аргенціну, Англію, Швейцарыю, Індыю і Аўстралію),  калі дыкта будзе гатова, а яшчэ ўлічыць, калі і якая драўніна як сырэц (сыравіна для вытворчасці) будзе патрэбна ?. 

Яшчэ адна галаваломка: якімі каналамі і што ў першую чаргу павінна дайсці, як прапускаюць шлюзы? Як упраўляць запасамі вады ў час вясновай паводкі? У палавіне сакавіка пайшоў лѐд. Дзень і ноч быў на тэрыторыі, на працягу дзвух тыдняў начаваў у леснічоўках, каб упраўляць сплавамі і рухам плытоў па ўсѐй сетцы каналаў (750 км). Пачуццѐ, што такім вялікім працэсам упраўляю “Я”, было вельмі прыемным, я здаваўся сабе ―дырыжорам‖ вялікага аркестра. Мой прынцып: ―трымаць руку на пульсе", назіраць, як мае ўласныя планы здзяйсняюцца ў пэўнай рабоце, ці ўсѐ, што задзейнічана ў работу – ―грае?.." Меў ужо пэўны аўтарытэт, бо арганізацыя майго транспарту была дасканалай. У час падтапленняў мой рух на аўтамабілі быў абмежаваны, але па тэлефонных загадах былі гатовы коні, лодкі, даезды, так што "даскочыць" мог усюды, дзе, на маю думку, быў патрэбны. "Гарадчукоўскія" боты, зробленыя ў ДавідГарадку, непрамакаемыя, давалі магчымасць хадзіць па вадзе. Сезон сплаву 1939 года быў спрыяльным, па меркаванню дырэктара, бо зіма была маласнежнай і запасы вады параўнаўча невялікія, але я змог іх удала выкарыстаць. 

Толькі закончыўся сплаў — новая праблема: патрэбна прыступаць да працы на лясных пітомніках, да пасадкі лесу. Зноў планы, рапарты, выдзяленне лесу для фабрыкі ў Мікашэвічах і Чучавічах. 

Квецень (красавік) — пара вясновага палявання. І зноў прыехалі госці, аднак іх не многа: сакратар бельгійскага пасольства, малодшы Антон Веняўскі. Ездзіў з імі на паляванне глушцоў, паляваў і сам. Здабылі тры вельмі добрых "пеўнікаў глушцоў", а яшчэ некалькі цецерукоў. Якая чароўнасць гэтае паляванне! На цецерукоў палявалі з будак, на качароў — з "крыкухай".  Аднак усѐ гэта павінна было сумяшчацца з маѐй галоўнай працай. У апошнія дні кветня дырэктар рэкамендуе мне больш часу прысвяціць фабрыцы і лесапілкам, якія цалкам працавалі на сплаўленай сыравіне.  

Дзень мой упарадкаваўся. Мама прыехала да мяне  на Вялікдзеньі засталася да палавіны жніўня. Каля 7-і гадзін раніцы (Метэк, мой бясцэнны Метэк быў мне ўсім: слугой, поварам, агароднікам, кіроўцам-(вадзіцелем), займаўся з маім пѐсікам, які звычайна ездзіў са мной, будзіў мяне, уключаючы радыѐ, паступова павялічваючы гук, "каб  пан граф не прачнуўся гвалтоўна". Праз пяць хвілін ѐн уваходзіў да мяне і дакладваў, што  сняданак гатовы, і я ішоў да стала, дзе чакала мяне ―кава з пенкай, да яе свежыя булачкі, вяндліна і другія ―"прысмакі". Пасля снядання ванна, душ; адзенне і ўсѐ для брыцця было таксама прыгатавана (адзенне ў залежнасці ад планаў на дзень). Заходзіў да мамы на "Дзень добры!" У восем, з незвычайнай пунктуальнасцю, заязджаў "пан Харытановіч".  Сядаў у аўтамабіль, адзеты ў бурку, і выязджаў у лес. Дубальтоўка са штуцарам былі заўсѐды са мной. Вадзіў аўтамабіль парою сам або Харытановіч, які вельмі ўмела вадзіў аўтамабіль па дарогах Палесся. У тыя часы не было ні аднаго кіламетра шашы (у Лунінецкім павеце Л.П.). Па найбліжэйшай дарозе да Пінска — 125 кіламетраў.  

 Патрэбна было наведаць рубкі, біндзюгі (склады драўніны на берагах рэк і каналаў), пітомнік; пракантраліраваць лясніцтвы і леснікоў, паспець на шлюзы, праверыць узроўні вады. Да абеду ў лесе. Вяртаўся дадому ў 14-00 — пах лесу прыносіў з сабой, быў бадзѐры, вясѐлы, насычаны самой прыродай. У 14-00 — абед з мамаю, заўсѐды закуска і штось для ―разагрэву‖. Калі было цяпло,  у маі, часам мама ехала са мною ў лес. Пасля абеду хвіліна ―для сябе‖ і прачытанне пошты, газет. Дома быў да 16-00 і пасля чаю з мамусяй ішоў да галоўнай канторы.

Будынак управы вялікі, у канторы працуе 50 служачых. Меў свой кабінет, каля кабінету дырэктара. У кабінеце мяне чакала пошта для прагляду, 4-6 сумак замежнай карэспандэнцыі. Патрэбны быў вельмі хуткі прагляд і яе аналіз. Вызываў рэферэнтаў і даваў ім даручэнні, як адказаць на пэўныя запросы, астаўляў тое, што павінна вырашацца дырэктарам. Сакратарка, немаладая пані, якая добра валодала французскай, ангельскай і нямецкай мовамі, рабіла пісьмовыя паметкі па маім указанням. У 18-00 выходжу з галоўнай канторы і — "на фабрыку"!  Тут таксама меў кабінет. Па чарзе выклікаю начальнікаў і масцераў участкаў, у пэўнай чарговасці выслухоўваю рапарты аб тым, як ідзе праца. Затым абходжу ўсю фабрыку, дзе  "Вока пана каня корміць" — наведваю ўсе участкі. Фабрыка была вельмі добра распланавана, і плошча яе была вельмі велізарнай. Усюды прыемны знаѐмы пах печанага хлеба, менавіта так пахне гарачая і распараная драўніна. Пасля абходу і ўпэўнення, што ўся прадукцыя ―выходзіць‖, што нідзе няма накладак і "прастою", што сыравіна (маецца на ўвазе дрэва) на лушчарнях дае чаканыя гатункі дыкты, — вяртаюся да свайго кабінета і тут, як сапраўдныя шахматысты, распрацоўваем (сумесна з дырэктарам) план на бліжэйшыя 48 гадзін, прымаючы пад увагу сѐнняшні стан работы фабрыкі. Другі раз вызваныя начальнікі і масцеры атрымліваюць ад нас распараджэнні, згодна з якімі яны павінны будуць працаваць бліжэйшыя двое сутак. 

У гэтай рабоце былі вельмі прыемныя перапынкі! Сядзім з дырэктарам, масцерамі, інжынерамі пасля інструктажу. Дырэктар настойліва  глядзіць праз акно і кажа: „Пан Стэфан, добрае надвор'е, „скочым на бекасаў" .— Тэлефонны званок у гараж і званок да Метэка, каб зараз жа прывѐз дубальтоўку і патроны. Праз 10 хвілін аўтамабіль стаіць каля канторы, сядаем, выязджаем за 3-ы км ад Мікашэвіч на цудоўную „цягу" бекасаў. Застрэльваем па 2-3, змяркаецца, калі вяртаемся ў аўтамабіль; прайшло 45 хвілін, і мы зноў за працай у галоўнай канторы фабрыкі. У 19-30 прыносяць у кантору пошту. Адразу можа быць 3-5 сумак экспартнай карэспандэнцыі. Хутка праглядаю, падпісваю, упэўніваюся, што ўсе ўказанні прыняты да ўвагі. 

У 20-00 я ўжо гатовы! Вяртаюся дамоў на вячэру. Мама чакае, вячэра пры свечах, бо інакш не можна! Нават калі быў сам, без мамы, на парозе мяне сустракаў Метэк, каля яго сядзеў Роцек (пѐс), бо нельга было ўваходзіць у сталовы пакой падчас (??? . Пасля вячэры сядзім з мамай у кабінеце. Мама з работай, а я раскладваю пас'янс  — радыѐ перадае прыемную музыку. Часам сядаю за напісанне пісем або за занятак, маѐ хоббі — гісторыя  і геральдыка, якую я так люблю. Размаўляем, я малюю, уклейваю фотаздымкі — мама мне апавядае аб тым, што прачытала ў газетах і часопісах, бо сам я іх не паспеў перачытаць.

У 22-00 начная змена на фабрыцы. Гэта самы нервовы момант яе работы. Пасля дзѐннай змены на фабрыцы  ўзнікаюць цяжкасці ў сувязі з тым, што фабрыка працу  пры зменшанай колькасці рабочых, таму што ўчасткі, дзе працуюць жанчыны, прастойваюць. Значыць, іду на фабрыку і прысутнічаю пры пачатку змены, абыходжу фабрыку, спраўляюся, ці ведае кіраўнік змены, што рабіць і як думае тэхнічна выканаць усѐ гэта на практыцы. Гэта (to le dernier coup de main du maitre) перад адпачынкам. Звычайна, з дырэктарам у гэты час бываем на фабрыцы адначасова. Каля  23-00 вяртаюся дамоў — хвіліна размовы з мамай — і спаць, каб зноў у 7-00 раніцаю прачнуцца пад гукі радыѐ. 

Такі быў дзень. І як добра мне было з усім тым. Колькі цікавай працы, колькі інтарэсаў!.. І лес, і прырода, і, нават, паляванне, кантора, экспартныя кантакты з цэлым светам (нярэдка тэлефонныя размовы з Варшавай, Антверпэнам ці Цюрыхам) і работа на фабрыцы, поўная жыцця, заўзятасці (запалу) з адчуваннем сябе кіраўніком. Так было мне добра, кожны дзень быў такі цікавы і новы, што ў 1939 годзе не хацеў браць водпуск а пры тым, адносіны да мяне дырэктара былі вельмі прыемныя: заўжды мне гаварыў: ―Няхай Пан працуе столькі, колькі Пану падабаецца, калі ў Пана забаліць галава або так штось занепакоіць, няхай Пан, наогул, адпачне. — Ведаю, што Пан тое адробіць, як будзе Пан "у гуморы – (у лепшым настроі)". Аднак, пачуццѐ адказнасці не астаўляла для мяне  шмат вольнага часу. 

У канцы мая 1939 года дырэктар нечакана вырашыў на месяц паехаць у Швейцарыю, Бельгію Англію. Вызваў мяне і кажа: „Прыймае пан фабрыку і месяц будзе ўпраўляць на ѐй! Калі пан будзе „тапіцца", то хай пан тэлеграфуе, вярнуся, каб ратаваць.  Будзем, аднак, на тэлефоннай сувязі". 

Прызнаюся, што гэты момант для мяне быў вельмі цяжкі. Першы раз у жыцці (і маю надзею, што і апошні) прайшоў праз пачуццѐ няўпэўненасці ў сабе. А ці змагу?.. Ці магу я браць на сябе цяпер такую вялікую адказнасць? Аднак выбару не было. Прасіў дырэктара, каб зразумеў маѐ становішча і заверыў, што буду рабіць усѐ, каб апраўдаць яго (давер) і спадзяванні. Быў чэрвень, пасадкі лесу закончаны, лес ужо не патрабаваў маіх частых выездаў, і я сам абмежаваў сябе адным выездам на тыдзень, гледзячы на гэты дзень, як на адпачынак. Увесь час прысвячаў фабрыцы і яе прадукцыі, а яшчэ рабоце ў Галоўнай Канторы з усѐй поштай і замежнай карэспандэнцыяй.

Дырэктар выехаў! Застаўся адзін, маючы перад сабой  усю галоўную кантору, якая глядзела на мяне крытычным вокам і з зацікаўленнасцю, як я дам рады на фабрыцы з 11-цю інжынерамі, галоўным кіраўніком (начальнікам) фабрыкі ў адміністрацыі, у адміністрацыйным аддзеле фабрыкі, 3-мя начальнікамі змен і 150ю работнікамі. У такіх умовах час не іграў ролі — не было гадзіны, каб у думках я быў не на службе, стараўся так сябе арганізаваць, каб цяжкая праца не зламала мяне.

Прайшоў першы тыдзень і другі. Пастаянна аналізуючы, ці штонебудзь не ўпушчана, не знаходзіў грубых памылак. Тэлефонную размову з дырэктарам меў кожны трэці дзень. Званкі ад яго паступаюць у 7-ай гадзіне вечара са Стакгольму, Копенгагена, Цюрыха, Бруселя і Лондана. Акрамя гэтага, кожны другі дзень з Антверпена, ад новых уласнікаў кампаніі, а з Варшаўскай канторай размаўляю кожны дзень. Па тэлефону атрымліваў указанні з цэлага свету: якія ўмовы і кантракты на дыкту патрэбна выканаць вельмі хутка, якія прытрымаць, якія прыспешыць. Напрыклад, у Аргенціну — самага вышэйшага гатунку, потым у Галандыю з такім жа класам якасці, а ў Новую Зеландыю, Індыю праз Швейцарыю. Усе гэтыя распараджэнні атрымоўваў сам у „маѐ вуха" — (па тэлефону) і трэба было зараз жа іх выконваць рашэннямі, якія прымаюцца на фабрыцы. Страху перад самастойным  прыняццем рашэнняў не меў.  

Невыказнае пачуццѐ, калі пры ўваходзе на тэрыторыю фабрыкі бачу, што вузкакалейка працуе, нешта па ѐй едзе, рухаецца; тут бярвенні выцягваюцца з вады, там едуць ваганеткі да пароўні, кацельня працуе (асобны будынак), электрастанцыя (асобны будынак) шуміць — фабрыка ў поўным руху. Усе яе аддзелы дзейнічаюць: лушчаркі, ножніцы, механічныя сушылкі, машынны зал, швейныя майстэрні, аддзел lamelek, аддзел дыкты, прэсы, клеяркі, шліфяркі, сартавальні, аддзел упакоўкі, аддзел экспедыцыі — (аддзел прадпрыемства для рассылкі вырабленай прадукцыі), пагрузка вагонаў на экспарт. Усѐ працуе, працуе, як я хачу. Магу ў любую хвіліну сказаць: "Стоп!" — і стануць цягнік, і шліфярні, і лушчаркі. Скажу: "Уключыць" — і ўсѐ будзе дзейнічаць (рабочы працэс прадоўжыцца). А мэта — узгадненне (зладжаннасць) работы абасобленых службаў, гэта работа, якая вядома толькі мне. Я ведаю, чаму выдаю тую ці іншую дырэктыву і выношу пэўную пастанову, бо толькі я атрымаў "на вуха!", па тэлефону, поўныя ўказанні і рэкамендацыі ад дырэктара.Усе астатнія, увесь персанал фабрыкі ад інжынера да апошніх хлопаў-палешукоў, якія выцягаюць плыты, маюць вузкія рамкі сваѐй працы, а намаганні ўсіх канцэнтруюцца цяпер маім усведамленнем, падпарадкоўваюцца маѐй волі. Адчуваю небывалыя магчымасці для творчасці ў працэсе прыняцця рашэння і ўлады. Дырэктар так наладзіў работу, што дысцыпліна была незвычайнай, усѐ ішло гладка, акрамя невялікіх недаробак. 

 Аб ад’ездзе дырэктара, верагодна, усе ведалі, як ведалі і тое, што па яго волі я ўзяў кіраўніцтва фабрыкай у свае рукі. Усе глядзелі, як я буду спраўляцца, і кожная дырэктыва ці загад выконваліся бездакорна, але, каб дзе наблыталі ў выпуску прадукцыі, усе ўбачылі  б, які  спосаб выпраўлення памылак я б дакладна і хутка знайшоў бы. 

Адчуванне вялікай адказнасці не давала мне (спакойна) спаць. Мой аўтарытэт павінен не толькі застацца, але і ўмацавацца яшчэ больш, нельга дапусціць магчымасці падарваць яго! Быў яшчэ малады! 31 год! Амаль усе інжынеры старэйшыя за мяне. Сто думак пралятала ў галаве, сто пытанняў шукалі адказаў і яснага прадуманага рашэння таго ці іншага пытання. 

Дзяліўся думкамі з мамай, якая доўгі час была са мной і з’яўлялася мне вялікай маральнай апорай. — Метэк хадзіў ганарліва, бо "яго граф" цяпер галоўны чалавек у Мікашэвічах. Лічыў, што мы (гэта значыць я і ѐн ) павінны зараз быць адказнымі за ўсю фабрыку.

20-га чэрвеня, гарачы дзень, нават спякотны, паабедаўшы, сядзім з мамай у кабінеце, набліжаецца 2-я гадзіна дня. Змена пачынаецца з гудка фабрычнай сірэны. Сяджу за пісьмовым сталом , мама ў мяккім крэсле займаецца рукадзеллем — п’ем чорную каву. На фабрыку пайду праз гадзіну! 

Гучыць сірэна — так! 14-00, гэта пачатак змены. Але што гэта? Гук сірэны паўтараецца другі, трэці, чацвѐрты раз.. гэта вызаў на пажар! Крычу "Езус Марыя!" і вылятаю з дому. Мамуся падае на калені і моліцца. Пачуццѐ вялікай адказнасці апаноўвае мяне. Праношуся праз браму фабрыкі, пры ўваходзе дзяжурны мне дакладае, што на тэрыторыі фабрыкі нідзе дыму не заўважана. На пляцоўках у межах фабрыкі страшэнны рух. Фабрычная пажарная ахова запрагае коней і выязджае. Момант жахлівы!  Работніцы, якія закончылі, выходзяць з фабрыкі, ім цікава, як і тым, якія прыйшлі на змену, яны застаюцца на двары, і ім цікава ведаць (што адбываецца?), яны  проста назіраюць за ўсім, "вылупіўшы вочы". Да мяне падлятае інжынер Чарняўскі і дакладае, што пажар (здарыўся) у рабочым пасѐлку! Дзякуй Богу!.. Не на фабрыцы. Патрэбна авалодаць сітуацыяй. У адно імгненне ўскочыў на ваганетку з бярвеннямі і крыкнуў: "Зараз жа ўсім  па рабочых месцах!" Не ведаю, адкуль мой голас набраўся такой моцы, аднак (я ) авалодаў натоўпам людзей і, відавочна, меў такі выраз твару, што ўсе здзівіліся, глядзелі на мяне. Наступіла цішыня, і зараз жа кожны рушыў — адны на фабрыку працаваць, другія на выйсце. Сітуацыя была пад кантролем. Рашучым крокам пайшоў да канторы. Хапаю тэлефон, размовы кароткія, пэўныя і зразумелыя: да гаражу: падаць зараз жа аўтамабіль. Да кіраўніка фабрычнай пажарнай стражы: зараз жа далажыць сітуацыю пасля даезду да месца пажару. Да канторы: усім быць на сваіх месцах і працаваць. Да мамы, каб супакоіць, што ўсѐ не так страшна. Аўтамабіль пад’ехаў, я кінуў вокам на фабрыку: работа ‖ішла‖ нармальна, магу ад’ехаць!.. Ускокваю ў аўтамабіль, гукам клаксана папярэджваю, каб адкрылі браму і дарога была свабоднай для праезду. Еду ў пасѐлак. Недалѐка ад касцѐла сустракае мяне сувязны пажарнай стражы на ровары і дакладвае: „пан інспектар, гараць хлявы у раѐне (вуліцы) Т. Касцюшкі". Уздыхаю з палѐгкай! Толькі хлявы! Пажарныя зробяць усѐ, што патрэбна, без мяне. Вяртаюся на фабрыку. Праца ішла нармальна, "на поўных парах". 

У кабінеце стаў на калені перад Крыжам на сцяне і падзякаваў Богу. Сітуацыя не вельмі ўжо і цяжкая, але які нервовы стрэс! Якая ж адказнасць! — страта, дарэчы, аказалася, была малая, згарэлі два хлявы і адно парася.

У канцы чэрвеня вяртаецца дырэктар, трыццатага, раннім цягніком. Адчуў палѐгку, але хвалююся — як усѐ ацэніць. Вітаецца са мной сардэчна, але неяк  паспешна. — "Няхай пан працуе і не турбуецца!" — І пайшоў на фабрыку. Тры дні са мной не размаўляе, толькі ходзіць па фабрыцы, правярае, прыглядваецца, працуе над дырэктывамі ў Галоўнай Канторы. А мне не церпіцца ад цікавасці. Калі нічога не кажа, значыць, нічога кепскага не бачыць, хоць бы  "нешта" паправіў. Нарэшце кажа мне: ―Пан Стэфан, на фабрыцы ўсѐ добра, але калі ўсѐ так добра, то я здагадваюся, чым пан сабе памог: прадукцыйнасць сыравіны, відавочна, невялікая. Прадукыйнасць сыравіны — гэта была ацэнка таго, колькі м3 бярвенняў выкарысталі, каб атрымаўся 1 м3 гатовай дыкты. Норма, да якой мы імкнуліся, была 2,60, у некаторых месяцах была 2,65 — 2,70, а калі праца ішла ―цяжка‖, тады кіруючы дырэктар або я маглі распарадзіцца ўзяць у работу лепшы клас сыравіны, што, безумоўна, павялічвала прадукцыйнасць, але цаной ужывання сыравіны вышэйшага класу.  

―"Думаю, што пан дырэктар памыляецца, бо кожны дзень правяраў сябе і, адпаведна маім падлікам і канчатковым падлікам навуковга аддзелу (спецыяльны аддзел у фабрычнай канторы, дзе займаліся статыстычнымі і лабараторнымі падлікамі),  павінны за гэты месяц укласціся ў норму 2,65!"

 —"Паб’емся аб заклад, што пан памыляецца?"

―"Не, пан дырэктар, біцца аб заклад я не буду,  пан дырэктар так ведае фабрыку, што заклад будзе не роўны, але хачу заўважыць, што, менавіта, у гэтай справе я не зрабіў памылак".

—"Ну давайце закладземся на бутэльку віна!"

—"Не, пан дырэктар. Не магу". 

  Мінае два дні. Дырэктар запрашае мяне разам з мамай на вячэру да сябе. Цѐця Веня Каверска (маміна сястра) таксама з намі, а яшчэ стараста з Лунінца. Вячэра добрая: закускі, гарэлка, а затым цудоўнае меню. У канцы вячэры дырэктар устае і звяртаецца да мамы: "Графіня, заклаліся мы з панам Стэфанам на бутэльку віна — ѐн ведае, аб чым, — я гавару — з вялікай прыемнасцю я праіграў тую бутэльку, і няхай дазволіць графіня выпіць віно з тае бутэлькі за здароўе Пана Стэфана!" І (ўсім) падаюць шампанскае ў бакалах. Прызнаюся, што большага задавальнення ад такой пахвалы не мог мець за той месяц стараннай працы. Дарэчы, прадукцыйнасць была 2,62 !!!

Тады ж дырэктар паведаміў мне: "Бачу, што пан не ўтапіўся без мяне, заўтра я выязджаю ў месячны водпуск" — і выехаў у Трускавец, а я цэлы ліпень кіраваў фабрыкай. Выплата мая павялічылася да 1500 злотых (у месяц). 

У жніўні прыехаў Юрэк. Зрабілі з ім цудоўнае падарожжа. Паехалі аўтамабілем да Гаўрыльчыц, 120 км на поўнач ад Мікашэвіч, там прыгатаваны былі для нас лодкі, кожны меў сваю з хлопцамвесляром. На працягу трох дзѐн плылі па Лані і каналамі да Мікашэвіч, не бачачы ў гэты час нават людзей! Сапраўдныя афрыканскія джунглі — праз балоты, альховыя лясы, трыснягі " дзіч". 

Пасля 15 жніўня мама выехала (у Асмоліцы) да Стадніцкіх, Юрэк — у полк, а я па службе, ў Варшаву, затым у Гдыню і Гданьск. Адтуль 24. VIII нечакана вярнуўся назад у Мікашэвічы, каб 31 жніўня быць мабілізаваным і 1 верасня паікнуў Мікашэвічы назаўсѐды, астаўляючы дом, мэблю, адзенне, бібліятэку, сувеніры — усѐ, што было набыткам маѐй працы за гэты час. 

Па планам я павінен быў у кастрычніку 1939 года ехаць у Бельгію, Англію, каб пазнаѐміцца з нашымі пакупнікамі; у лютым 1940 года — ў Швецыю. Філяндыю і Латвію для азнаямлення з прамысловасцю канкурэнтаў. Далей былі прадугледжаны мае замежныя выезды штогод у сакавіку і лістападзе. Намагаўся стаць членам Саюза Вытворцаў дыкты ў Польшчы як прадстаўнік фірмы ―Ольза‖ і ад яе імя стаць раўнапраўным сярод старшынь гэтага Саюзу. Гэта давала магчымасць удзельнічаць у міжнародных кангрэсах, таргах, Гандлѐвых Палатах, а праз Палаты выходзіць на Міністэрства Прамысловасці і Гандлю. Планы вялікія!

Вясной 1939 года бельгійцы прапанавалі мне ажаніцца  [Car  vous comprenez qu’un ―marita man‖ se comptetout autrement!]. Запэўнілі, што пасля ўступлення ў шлюб атрымаю двайную штомесячную зарплату. Але, негледзячы на гэта, я да гэтай пары халасцяк, бо ЦЯБЕ яшчэ не спаткаў!

І ці ж кепска мне было ў Мікашэвічах?.. Працы многа і такой цікавай і прыемнай: прырода, паляване, цудоўныя жыллѐвыя ўмовы, выдатная аплата, прыемныя ўзаемаадносіны з начальствам, задавальненне ацэнкай маіх дасягненняў, сувязь з цэлым светам, выезды за мяжу — шырокія перспектывы на будучыню. Заваѐўваў Свет уласнай працай — і Свет мусіў быць маім! Бо (я) ведаў, што хацеў, і з поўнай яснасцю да таго імкнуўся. І як тут не быць аптымістам.

Працяг будзе..... 

Крынiца http://luninec.by2.by/index.html

 

У вас недостаточно прав для размещения комментарий. Сообщения могут оставлять зарегистрированные пользователи сайта или просто отправьте свой комментарий через вкладки социальных сетей.


Если заметили ошибку, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter