Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага адзначаецца ва ўсім свеце кожны год як напамін аб неабходнасці садзейнічання развіццю шматнацыянальнасці моўнай культуры, яе разнастайнасці і шматмоўю. У нашай установе адукацыi "Яслі-сад № 1 г. Мікашэвічы" у гэты дзень прайшлi розныя мерапрыемствы з дзецьмi, якія накіраваны на садзейнічанне павазе, а таксама на заахвочванне роднай беларускай мовай.
Было прыемна назіраць, як з самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго на беларускай мове, жадалі добрай раніцы выхавацелю.
Навучанне дзяцей роднай мове, авалоданне яе багаццем надаецца вялікае значэнне ў вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Родная мова з'яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. Менавіта родная мова спрыяе духоўнаму развіццю асобы дзіцяці."Беларуская мова – мелодыя сэрца", "Каб любіць Беларусь нашу мілую…" гучалі неаднаразова словы у гэтыя днi з вуснаў дзяцей і педагогаў.
Любіце і шануйце родную мову!
Родная мова - народа здабытак,
Ён з дзяцінства кожнаму з нас знаёмы,
Вершы і проза, казкі і паданні,
Усё міла нам на мове роднай!
Подробнее...