Успаміны з Мікашэвіч (30-40 гады ХХ стагоддзя)
Аўтар прапанаванага вам расказу, Стэфан Марыян Раствароўскі (1907-1981), дачакаўся зусім нядаўна свайго жыццяапісання ў польскім біяграфічным слоўніку (том ХХХII, стар. 238-240): нарадзіўся ў Кракаве, вучыўся ў школе г. Любліна, скончыў Вышэйшую Гандлѐвую Школу ў Антверпене, па заканчэнню службы ў войску пачаў працу ў Польскім Прадстаўніцтве (Агенстве) Экспарту Драўніны на прадпрыемствах фірмы ―"Агахель" і ―"Ольза" на Палессі, ў павятовым мястэчку Мікашэвічы, выконваў абавязкі намесніка дырэктара не поўных два гады да пачатку вайны 1939 года.
Быў сведкам вераснѐўскай кампаніі. У час акупацыі працаваў у лясной адміністрацыі ўласнасці Замойскіх, супрацоўнічаў (у гады вайны 1941-1945 гадоў) з А.К. (Армія Краѐва) 1, некалькі месяцаў адбываў пакараннне за сабатаж у турме. У 1945-46 гадах прымаў удзел у тайнай арганізацыі (―W i N‖— ―Вольнасць і Незалежнасць‖)2. Эмігрыраваў, жыў спачатку ў Бруселі, затым у Францыі. Заўжды працаваў ў лясніцтве. Пасля вайны ажаніўся, дзяцей, аднак, у яго не было. Памѐр у Францыі.







